Іван Тулацін: «Мы з Сідаравым на фінішы сутыкнуліся, але я ніяк не быў ініцыятарам гэтай «дзвіжухі»
Беларускі біятланіст Іван Тулацін пракаментаваў канфлікт з расіянінам Яўгенам Сідаравым, які здарыўся на чэмпіянаце Расіі ў Ханты-Мансійску.
– Наконт інцыдэнту з Сідаравым. Што там здарылася?
– Самы звычайны кантакт. Ужо вельмі шмат гонак, усе стаміліся, і нехта часам трошкі не разумее, куды ехаць. Так атрымалася, што ён наехаў мне на лыжу, мне гэта не спадабалася – і я, скажам так, махнуў палкай і зламаў яго палку.
Разумею, што гэта будзе гучаць як апраўданне, але там у моманце быў вельмі грубы наезд. Мне прыйшлося цалкам спыніцца – ён мне ледзь на дзве лыжы не наехаў. Калі мы едзем каньковым стылем, дык наехаць – гэта трэба паспрабаваць.
– Вы размаўлялі, абмеркавалі гэты момант наогул?
– Не. Мы потым на фінішы сутыкнуліся, але я ніяк не быў ініцыятарам гэтай «дзвіжухі», проста сышоў ад гэтага і ўсё. Мне разборкі не былі патрэбны.
– У цэлым думаў пагаварыць пра гэта – ці ўжо праехалі момант?
– Думаю, ужо ўсё сумелася. Нечага сур'ёзнага там у прынцыпе не было. Зламаў палку і зламаў, бывае. У гэтай гонцы шмат было падзенняў ламаных палак. Гэта ўжо канец сезона, яшчэ і надвор'е там было цяжкае, усе былі на нервах, – сказаў Тулацін.