Усе навіны

Ірына Шаклеіна: «Спадзяюся, больш не будуць дурных памылак»

Біятланістка зборнай Беларусі Ірына Шаклеіна расказала пра падрыхтоўку да новага сезона.

– На наступны сезон, а гэта ўжо алімпійскі, будзеце ставіць больш высокія мэты?

– Так, вядома. Улетку была ірваная падрыхтоўка з-за хваробы, а зараз буду ўзмоцнена трэніравацца, больш працаваць над стральбой. Спадзяюся, больш не будзе такіх дурных памылак, якія былі, – сказала Шаклеіна.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.