Усе навіны

Трэнер зборнай Беларусі па біятлоне Сінічэнка: «Падарунак лёсу, што мы жывем у такой краіне»

Старэйшы трэнер зборнай Беларусі па біятлоне Раман Сінічэнка выказаўся пра падтрымку каманды дзяржавай.

«Дзяржава надае вялікі ўплыў (магчыма, мелася на ўвазе «увага» – заўв. Tribuna.com) на спорт. Такога ў іншых краінах свету няма. У нас часта былі трэнеры з іншых краін. Яны казалі, што «вось дык вось, як у вас, мала дзе ёсць». Калі кіраўніцтва краіны, калі міністр ведае ўсіх спартоўцаў па імёнах. Масавы від спорту, як зараз разіваецца. Гэта проста падарунак лёсу, што мы жывем у такой краіне», – сказаў Сінічэнка.

Праз некалькі хвілін падкасту Раман Сінічэнка на пытанне пра адхіленні беларусаў ад міжнародных стартаў адказаў, што «не абмяркоўвае палітыку і не каментуе яе».