Усе навіны

Дзінара Смольская: «У зборнай Беларусі мала добрых лыж. Да Алімпіяды-2026 мы павінны быць гатовыя хаця б так, як да мінулай»

Беларуска Дзінара Смольская падзялілася меркаваннем пра магчымы допуск да Алімпіяды-2026.

– Якія высновы можна зрабіць на наступны сезон, улічваючы тое, што ён будзе алімпійскім. Я ўпэўнены, што ніводны спартсмен у нас не губляе надзеі патрапіць на галоўныя гульні чатырохгоддзя?

– Так, вядома. Уся наша падрыхтоўка цяпер з прыцэлам на тое, што нас дапусцяць на Алімпійскія гульні і на максімальны вынік менавіта ў гэты час.

Ёсць шмат думак пра тое, чаго рабіць не варта. У гэтым сезоне атрымалася вельмі нядрэнна падрыхтавацца да стартаў, якія ў нас былі ў Раўбічах.

Ёсць некаторыя напрацоўкі: трэнеры зрабілі свае высновы, і мы разумеем некаторыя моманты ў падрыхтоўцы.

Важна разумець, што ў тэхнічным плане мы саступалі нават расіянам. У нас мала вельмі добрых лыж.

Можа, у расійскай зборнай ёсць больш доступу да інвентара: да лыж, патронаў. Паверце, гэта адчуваецца. Можа сёлета гэта і не так важна, але ў алімпійскім сезоне гэта будзе вельмі важна.

Мы павінны быць гатовы хаця б так, як былі гатовы на мінулых Алімпійскіх гульнях. Каб ні ў чым не саступаць лідарам. Дзякуючы гэтаму мы можам выглядаць нядрэнна на іх узроўні.

Калі казаць пра фізічную форму, думаю, будзем гатовыя. У нас ёсць добры план падрыхтоўкі, мне спадабалася сёлета трэніравацца з мужчынскай камандай.

Я б вельмі хацела прадоўжыць далей рэалізоўваць тое, што мы намецілі. Трэнер выдатна бачыць, дзе мне можна дадаць. Калі мы працуем у пары з Антонам, я таксама бачу, дзе магу прыбаўляць. А дадаць мне трэба ў вельмі шмат якіх аспектах. Але я радая, што ёсць над чым працаваць і гатова да гэтага, – сказала Смольская.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.