IBU: «Без удзелу ў спаборніцтвах IBU да Алімпійскіх гульняў wild card атрымаць нельга. Такая рэальнасць»
Прэс-сакратар IBU Крыс Вінклер расказаў, што беларускія і расійскія спартсмены могуць атрымаць wild card для ўдзелу ў Алімпіядзе-2026 толькі па прапанове і адабрэнні дадатковых квот з боку МАК.
– Крытэрыі кваліфікацыі для зімовых Алімпійскіх гульняў ужо пацверджаны і ўхвалены, уключаючы квоты Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў для Гульняў.
Яны ўжо пацверджаны пасля вынікаў Кубка нацый сезона-24/25. Wild card для НАК без квот (максімальна па дзве на мужчын і жанчын на НАК) усё яшчэ можна атрымаць да сярэдзіны студзеня на аснове кваліфікацыйных ачкоў IBU.
Без удзелу ў спаборніцтвах IBU да Алімпійскіх гульняў wild card атрымаць нельга. Такія крытэры і рэальнасць згодна з правіламі.
Любая змена гэтых крытэрыяў або дадатковая квота з'яўляюцца чыста тэарэтычным сцэнарам на дадзены момант і павінны быць прапанаваны/ухвалены МАК, – сказаў Вінклер.
Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.