Усе навіны

Дзінара Смольская: «У мужчынскай зборнай Беларусі не хапае чалавека майго ўзроўню»

Беларуская біятланістка Дзінара Смольская расказала пра працу ў складзе мужчынскай зборнай Беларусі.

– Не раз адзначала, што хлопцы ў камандзе вельмі мне дапамагаюць. Недзе кілімок паднясуць, недзе інвентар.

За мяне практычна ўсё робіць Антон Смольскі. Бывае, што я магу спазніцца крыху на трэніроўку, паколькі сын можа мяне затрымаць. Ці пасля трэніроўкі я хутчэй бягу да сына.

А Антон тым часам за мяне ўсё робіць і хлопцы яму ўсяляк дапамагаюць. Так, гэта таксама пэўная частка працы, якая адбірае энэргію. Тым не менш, вельмі радая, што мне ўдалося адкатаць увесь сезон з малым. Мы не разлучаліся, увесь час былі побач.

Рабяты, дарэчы, вельмі імкнуцца на стральбе, паколькі ў стралковым плане ў мяне дзесьці лепш атрымліваецца. Яны не хочуць адставаць, мне прайграваць.

Зразумела, што хлопцы ўсё роўна ў фізічным плане мацнейшыя. Прызнаю, што мне не хапае чалавека прыкладна майго ўзроўню ці крыху вышэй, каб за ім цягнуцца. Але я стараюся.

Мінулым летам было няпроста, а вось наступным летам я падцягнуся да хлопцаў яшчэ на крок. Я веру ў гэта, – сказала Смольская.