Смольскі пра Кубак Садружнасці: «Летась суперніцтва ішло да апошняга метра. Тут на апошнім этапе я адчуваў спакой»
Беларускі біятланіст Антон Смольскі параўнаў перамогі на Кубках Садружнасці ў сезонах 2023/2024 і 2024/2025.
– Абсалютна розныя эмоцыі. У мінулым сезоне суперніцтва ішло да апошняга метра. І толькі ў заключнай гонцы на фінішным крузе я выдыхнуў з палёгкай. Каласальнае напружанне! Знаходзіўся не ў вельмі добрых кандыцыях, таму на кожны старт выходзіў з хваляваннем, перажываннямі з-за таго, што кубак можа сысці. Эмоцыі зусім адрозніваліся ад тых, што адчуў у гэтым годзе.
Цяпер на апошнім этапе я адчуваў абсалютны спакой, паколькі меў перад канкурэнтамі вялікі зачын.
Вельмі задаволены, што досыць роўна правёў сезон і заваяваў шмат узнагарод. Рады, што ў мяне нямала рэзерваў, над якімі хочацца папрацаваць у будучым міжсезонне, каб быць задаволеным сабой. Няма мяжы дасканаласці, і вельмі важна, што я бачу, дзе магу дадаць, – сказаў Смольскі.