Антон Смольскі: «Без надзеі паехаць на АГ-2026 не было б матывацыі»
Беларускі біятланіст Антон Смольскі пракаментаваў жаданне паехаць на Алімпійскія Гульні-2026.
– Не губляем надзеі паехаць на Алімпійскія Гульні, а без яе не было б і матывацыі.
Чэрпаць яе аднекуль трэба, і гэтая ўнутраная надзея дае карысны штуршок. Мэты тыя ж і самыя высокія: правесці паўнавартасны сезон, кантраляваць свой стан і паказаць максімум.
У галаве шмат цікавых ідэй, якія хочацца паспрабаваць, але пакуль казаць пра іх не буду. Гэта новыя індывідуальныя рашэнні, якія дапамогуць палепшыць вынікі.
Мне падабаецца знаходзіць рэзервы, якія можна будзе выкарыстоўваць у сваёй працы.
Вядома, хацелася б удзельнічаць у сусветнай біятлоннай тусоўцы. Надзея быць разам жыве і дае штуршок да трэніровак, да паўсядзённай працы з самай раніцы, – сказаў Смольскі.