Усе навіны

Алег Рыжанкоў: «Алімпійскі сезон ніхто не адмяняў. Паралельна АГ-2026 запланаваны спаборніцтвы ў Сочы»

Трэнер зборнай Беларусі Алег Рыжанкоў падзяліўся меркаваннем пра магчымы допуск да Алімпіяды-2026.

– Год на год не прыходзіцца, а кожны новы складаней папярэдняга. І алімпійскі сезон таксама ніхто не адмяняў.

Паедзем мы на Гульні ці не, адзін біятланіст ці каманда – вялікае пытанне, адказ на якое пакуль невядомы.

Таму трэба сустракаць сезон у поўнай баявой і быць гатовым устаць у строй, калі будзе магчымасць абараняць гонар краіны на міжнароднай арэне.

Паралельна алімпійскаму турніру ў Італіі намечаны спаборніцтвы на вышыні ў Сочы. Уся падрыхтоўка будзе весціся пад выхад на пік формы ў гэтыя тэрміны, – сказаў Рыжанкоў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.