Усе навіны

Сяргей Далідовіч: «У дачкі маглі быць спонсары, але адмаўляліся, калі бачылі на сайце IBU чырвона-зялёны сцяг»

Беларускі экс-лыжнік Сяргей Далідовічу інтэрв'ю Telegram-каналу «О, спорт! Ты – мир!» пракаментаваў адсутнасць спонсараў у сваёй дачкі Дар'і, якая выступае за каманду бежанцаў.

– Раней профіль Дар'і на сайце IBU быў з чырвона-зялёным сцягам.

– Прызнаюся, што ў Дар'і маглі б быць спонсары, але калі яны бачылі, што насупраць яе прозвішча стаіць чырвона-зялёны сцяг, адмаўляліся ад супрацоўніцтва.

Цяпер IBU ужо паказвае толькі BRT і сваю эмблему. Для Саюза сітуацыя з Дашай была ў навіну, яны самі не разумелі, што ставіць. Калі атрымаецца трапіць на Алімпійскія Гульні, думаю, дачка будзе выступаць пад нейтральным сцягам, – сказаў Далідовіч.