Усе навіны

Сола пра магчымы допуск на АГ-2026: «Хочацца ўсёткі асцярожна наконт усяго гэтага размаўляць»

Беларуская біятланістка Ганна Сола паразважала пра магчымы допуск беларускіх спартсменаў да Алімпіяды-2026.

«Хочацца ўсё ж асцярожна наконт усяго гэтага размаўляць. Па-першае, нас яшчэ не дапусцілі, па-другое – упэўненасць пакуль не спрацавала. Канешне, заўсёды хочацца, каб усё было ідэальна, але ў апошні час у мяне наадварот. Таму з надзеяй працую, што гэта ўсё будзе нашмат лягчэй і нашмат прасцей давацца. Але ўсё роўна такія складаныя моманты гартуюць характар, гартуюць цябе ў цэлым. У любым выпадку я ўдзячная за гэты цяжкі сезон», – сказала Сола.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.