Усе навіны

Ганна Сола: «Свой сезон ацаню на «троечку» – з такім ходам усё магло быць нашмат лепшым»

Біятланістка Ганна Сола ацаніла сваю работу ў мінулым сезоне.

«Усе мы разумеем, што з такім ходам усё магло быць нашмат лепшым. Свой сезон ацаню на «троечку". Насамрэч трэба было выступаць лепш, што дазваляла мне ўласная фізічная форма. Гэта, прынамсі, сапраўды. Я разумею, што часта ходам у гонках я была на першым-другім месцах і, па-добраму, часта павінна была аказвацца ў тройцы. У шматлікіх стартах адзін мой промах пазбаўляў магчымасці патрапіць на пастамент ці «у кветкі». І такіх гонак было вельмі шмат», – сказала Сола.