Усе навіны

IBU: «Выбары кіраўніка МАК ніяк не паўплывалі на сітуацыю з допускам расійскіх і беларускіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў»

У Міжнародным саюзе біятланістаў (IBU) паведамілі, што забарона на допуск беларускіх і расійскіх спартоўцаў застаецца ў сіле нават пасля выбараў новага кіраўніцтва Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Новым прэзідэнтам МАК стала Кірсці Кавентры, якая змяніла на пасадзе Томаса Баха.

«Выбары кіраўніка МАК ніяк не паўплывалі на сітуацыю з допускам расійскіх і беларускіх спартоўцаў да міжнародных спаборніцтваў і Алімпійскіх гульняў. Гэты статус не мяняўся з Кангрэса IBU 2022 года, калі ў выніку галасавання было прынята адхіліць Саюз біятланістаў Расіі і Федэрацыю біятлона Беларусі па меркаваннях бяспекі. Удзел расійскіх і беларускіх атлетаў немагчымы, пакуль працягваецца ваенны канфлікт ва Ўкраіне», – заявілі ў IBU.