Усе навіны

Дзмітрый Губерніеў: «Усе гэтыя пасяджэнні саветаў ISU, IBU – страсенне паветра. Асноўнае пасяджэнне адбудзецца ў чацвер у Стамбуле»

Расійскі каментатар Дзмітрый Губерніеў падзяліўся меркаваннем пра перамовы Украіны і Расіі ў Стамбуле.

Яны запланаваны на 15 мая.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Напярэдадні Міжнародны саюз канькабежцаў (ISU) ухваліў нейтральныя статусы 13 беларускім фігурыстам і канькабежцам.

– Усе гэтыя пасяджэнні саветаў ISU, IBU і гэтак далей пакуль толькі страсенне паветра.

Асноўнае пасяджэнне, куды не будуць запрошаны міжнародныя федэрацыі, але на якой могуць прыняты важныя рашэнні, адбудзецца ў чацвер у Стамбуле.

Так, ISU выдаў нейтральныя статусы, але гэта толькі адзінкавыя, палавіністыя рашэнні. Так што чакаем Стамбула, – сказаў Губерніеў.