Усе навіны

Максім Варабей: «Вяселле з Ксеніяй планавалі яшчэ ў 2024 годзе, але тады памерла маці. Прыйшлося перанесці»

Беларускі біятланіст Максім Варабей расказаў пра вяселле з расіянкай, членам зборнай Беларусі Ксеніяй Варабей (Шнэйдэр).

Яны распісаліся ў траўні 2024 года. Вяселле пара згуляла толькі ў красавіку 2025-га.

– На самай справе ўсё ў нас пайшло крыху не па плане. Вяселле мы планавалі яшчэ летась 4 красавіка згуляць.

Але перад запланаванай імпрэзай у мяне здарылася трагедыя – памерла мама. Урачыстасць прыйшлося перанесці на пазнейшы тэрмін.

Вырашылі згуляць у 2025 годзе. Якраз быў час паміж святамі. Можна сказаць, што гештальт, сапраўды, у нас зачынены, – сказаў Варабей.