Сінічэнка пра міжнародны бан: «Мы ніколі панічна да гэтага не ставіліся»
Старшы трэнер мужчынскай зборнай Беларусі па біятлоне Раман Сінічэнка падзяліўся меркаваннем пра міжнародны бан.
– З якімі думкамі ўваходзіце ў сезон, улічваючы пакуль нязменную пазіцыю IBU адносна допуску нашых біятланістаў?
– Мы ніколі панічна да гэтага не ставіліся. Мы рыхтаваліся па плане і ў першы сезон пасля адхілення, і ў другі. Можа быць нават больш сканцэнтраваны былі, з большай самааддачай, чым раней. Мы трымалі і трымаем у галаве думку, што на міжнародную арэну вернемся. І мусім мы вярнуцца больш падрыхтаванымі і моцнымі.
Ад нас не залежыць сітуацыя з допускам. Ад нас залежыць толькі тое, што мы зможам у сабе развіць, кім мы зможам стаць, дзякуючы штодзённай упартай працы. Таму мы яшчэ больш старанна падыходзім да трэніровак, спаборніцтваў, – сказаў Сінічэнка.