Усе навіны

Раман Сінічэнка: «У зборнай Беларусі ёсць нюансы практычна па ўсім матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні»

Трэнер мужчынскай каманды Беларусі па біятлоне Раман Сінічэнка расказаў пра праблемы з інвентаром і патронамі ў зборнай.

– Па ходзе мінулага сезона ад некаторых спартсменаў паступалі скаргі на якасць патрона і некаторыя іншыя тэхнічныя моманты. У алімпійскі сезон на гэта неяк асобна будзе звяртацца ўвага?

– Праблема існуе. Гэтага ніхто не хавае, мы адкрыта пра гэта гаворым. Пытанне з патронамі складанае, паколькі ў нас іх вытворчасць не наладжана. Лыжы, мазь таксама не ў нас вырабляюць. Ёсць нюансы практычна па ўсім матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні, – заявіў Сінічэнка.