Браты Бо прыгожа завяршылі кар'еру ўдома – каранаваліся і залілі трасу шампанскім
Калі вы не плакалі, то ў вас няма сэрца.
23 сакавіка 2025 года дакладна можна назваць гістарычным днём для сусветнага біятлону.
Нарвежцы Тарʼей і Ёханэс Бо перад хатнімі трыбунамі прабеглі апошнюю гонку ў кар'еры. І хаця яны не патрапілі ў прызы ў мас-старце, менавіта іх фініш стаў самым яскравым момантам дня.
Біятланісты абдымаліся, пілі шампанскае, а затым на фінішную зону нават выйшла жонка Ёханэса – Хеда Бо.
Арганізатары запарыліся і нават зрабілі велізарную скульптуру прозвішча біятлонных легенд – выглядала пампезна.
А потым была традыцыйная каранацыя і кола гонару ад братоў, якія сапраўды шмат зрабілі для сусветнага біятлону.
На рахунку 31-гадовага Ёханэса 8 алімпійскіх медалёў (5+2+1). Ён рэкардсмен па колькасці залатых узнагарод на ЧС – 23, таксама мае 14 срэбных медалёў і 6 бронзавых.
Нарвежац здабыў 143 асабістыя медалі на ўзроўні Кубка свету (91+26+26), а таксама 76 узнагарод у эстафетах (43+22+11).
Бо-малодшы – пяціразовы ўладальнік Вялікага крыштальнага глобуса (2018/19, 2019/20, 2020/21, 2022/23, 2023/24).
36-гадовы Тар'ей мае 6 алімпійскіх узнагарод (3 золата + 2 срэбра + 1 бронза), ён уладальнік Вялікага крыштальнага глобуса ў сезоне-2010/11.
На ўзроўні ЧС Ёханэс здабыў 27 медалёў (12 залатых + 7 сярэбраных + 8 бронзавых). На Кубку свету Бо-старэйшы здабыў 70 асабістых узнагарод (15+26+29), а таксама 69 медалёў у эстафетах (40+20+9).
Фота: скрыншоты «Суспільне Спорт», THOMAS ANDERSEN / NTB, HENRIK MYHR NIELSEN / NRK, TERJE PEDERSEN / NTB