Tribuna/Біятлон/Блогі/Задзірлівы беларус у біятлоне не першы раз счапіўся з расіянамі – але гэта выключэнне. У асноўным жа сябруюць да глыбіні душы

Задзірлівы беларус у біятлоне не першы раз счапіўся з расіянамі – але гэта выключэнне. У асноўным жа сябруюць да глыбіні душы

Праблемы часцей узнікаюць праз арганізатараў.

Аўтар — Alex Zagorski
2
Задзірлівы беларус у біятлоне не першы раз счапіўся з расіянамі – але гэта выключэнне. У асноўным жа сябруюць да глыбіні душы

30 сакавіка падчас мас-старту чэмпіянату Расіі, аднаго з займеннікаў сапраўдных міжнародных турніраў для забаненых праз вайну зборных Беларусі і Расіі па біятлоне, нечакана пацярпела атмасфера так званага «братэрства».

Пасля фінішу ледзь не пабіліся беларус Іван Тулацін і расіянін Яўген Сідараў. Ініцыятарам сутычкі стаў апошні, а ўсё праз тое, што Тулацін падчас гонкі зламаў палку расіяніну. Прадстаўнік беларускай зборнай сцвярджае, што зрабіў гэта неспецыяльна і ўвогуле пасля таго, як Сідараў наехаў яму на лыжу. Прадстаўнік зборнай Расіі распавёў пра спробу абагнаць канкурэнта, якой той нібыта перашкодзіў, і непрыемныя словы на свой адрас. Сідараў прапаноўваў разабрацца пасля фінішу.

Сітуацыя на медалёвыя разборкі не паўплывала: беларус скончыў гонку на 8-м месцы, расіянін адстаў на 10 секунд і стаў 9-м.

23-гадовы падпісант за рэпрэсіі Тулацін толькі пачынаў міжнародную кар'еру, калі былі ўведзеныя санкцыі. У сезоне-2021/22 крыху паспеў пабегаць у другім па значнасці турніры сусветнага біятлону Кубку IBU, няхай і без вялікіх поспеў. А як пачалася вайна, выступае ў Расіі. На пары этапаў тамашняга Кубку браў нават залатыя медалі ў спрынтах.

Для яго гэта не першая сутычка з усходнімі суседзямі. У красавіку мінулага года пасля фінішу ў мас-старце «Кубка Садружнасці» Тулацін наўмысна зачапіў расіяніна Данііла Вусава, паспеў яму нешта сказаць, а яшчэ прадэманстраваць сваю незадаволенасць, пхнуўшы нагой лыжу.

Як выявілася пазней, на апошнім крузе расійскі біятланіст нібыта выпадкова наехаў на лыжу Тулаціна – і той упаў, згубіўшы час і грошы (прызавыя былі прадугледжаныя за 1-6 месцы) – Вусаў скончыў гонку 4-м, беларус адстаў на 6 секунд і фінішаваў 7-м.

Іван Тулацін

Але выглядае на тое, што канфлікты Тулаціна з расійскімі спартсменамі – выключэнне. Бо хутчэй беларусы церпяць не ад калег-біятланістаў, а ад арганізатараў турніраў. Спартыўны прыклад такога непаразумення меў месца ў снежні 2023 года, калі двойчы давялося пераглядаць вынікі мужчынскай гонкі пераследавання на «Кубку садружнасці».

Тады беларус Дзмітрый Лазоўскі змагаўся за прызавыя ў топ-6, але, як падавалася, выбыў з барацьбы пасля трэцяй стральбы. Лазоўскі пацэліў у дзве мішэні, а трэцяя была закрытая, бо ў яе стрэліў расійскі біятланіст – суддзі на замінку не зрэагавалі аператыўна і беларус згубіў 1 хвіліну і 10 секунд. Фінішаваў 10-м і з гэтай нагоды моцна абураўся.

Але суддзі ўсё ж такі перагледзелі вынікі гонкі – аднялі ад часу беларуса тую хвіліну з хвосцікамі, і Лазоўскі ўзняўся на 4-е месца. Але гэта абурыла ўжо расіян, якія палічылі, што час скінулі празмерна. Вынік беларуса перагледзелі яшчэ раз – і Лазоўскі стаў 6-м.

Нечакана, але часцей сустракаюцца не спартыўныя, а палітычныя непаразуменні. Здавалася б, калі на думку беларускай і расійскай дыктатур іх спартсмены несправядліва пазбаўленыя міжнародных стартаў, то трэба трымацца адзін аднаго. Але яшчэ ў мінулым годзе мы пісалі, як расіяне нават гімн сваім беларускім калегам па бану не ўключалі, праз што некаторыя пакутавалі да слёз.

Да таго ж у чэмпіянаце Расіі беларусы па-ранейшаму выступаюць па-за залікам, таму нават калі займаюць прызавыя месцы, узнагарод не атрымліваюць. Чарговы раз пра гэта згадалі 26 сакавіка, калі расіянін Карым Халілі аддаў золата за перамогу Дзмітрыю Лазоўскаму, які фінішаваў першым у спрынце чэмпіянату Расіі. Халілі свой учынак пракаментаваў сціпла і папракнуў арганізатараў, а беларус у сваю чаргу кінуў рэспект расіяніну, назваўшы таго «прыстойным пацаном».

Сітуацыя не першы раз абурыла зэт-каментатара Дзмітрыя Губерніева, які назваў неўдзел беларусаў у заліку чэмпіянату Расіі ганьбай і паабяцаў давесці праблему да міністра спорту краіны-агрэсара. Пасля трох страчаных гадоў на міжнародным узроўні беларускім біятланістам застаецца толькі спадзявацца, што іх нарэшце цалкам прызнаюць за сваіх у Расіі.

Расійскія біятланісты не першы раз аддаюць медаль сябрам па міжнароднаму бану. Гэтаксама ў лютым-2024 у нейкай суседскай спартакіядзе адна з расійскіх каманд аддала бронзу беларускай зборнай, чый удзел спачатку не быў запланаваны.

Месяцам пазней квартэту з Ганны Солы, Дзінары і Антона Смольскіх і Дзмітрыя Лазоўскага золата за перамогу ў змешанай эстафеце чэмпіянату Расіі перадаў расіянін Раман Яромін. Дзеля гэтага ён завітаў у госці да Смольскіх.

Увогуле па-за лыжнёй беларусы с расіянамі сябруюць. Напрыклад, Смольскія падтрымліваюць добрыя стасункі з сям'ёй Аляксандра Паварніцына. Антон Смольскі дык увогуле шчыра распавядаў сваім расійскім калегам Эдуарду Латыпаву, Максіму Цвяткову і Васілю Томшыну пра сімпатыю да КДБ.

Ганна Сола падчас сезона тусавалася з расіянкамі Ірынай Казакевіч і Тамарай Дзярбушовай, якія апярэджваюць яе ў агульным заліку так званага «Кубку Садружнасці».

Нават з былой расійскай біятланісткай, чый муж загінуў на злачыннай вайне ва Украіне, беларускі на сувязі.

Карацей кажучы, канфлікты, як у Тулаціна, – вельмі і вельмі рэдкая з'ява ў гэткай сяброўскай ідыліі.

За свае паводзіны Тулацін і Сідараў атрымалі ўмоўную дыскваліфікацыю. То бок калі яшчэ раз дазволяць сабе нешта такое, то прапусцяць адну гонку.

Вітаўт
Беларускі біятлон у сваім рэпертуары: замест вынікаў – чарговыя разборкі. У той час як сусветны спорт рухаецца наперад, у нас усё яшчэ высвятляюць, хто галоўны на балоце
Адказаць
2
ivan4ik
Русские привыкли, что белорусы должны молча слушать и кивать, а тут вдруг дали сдачи? Неуютненько стало, да и привычное «мыжбратья» что-то не работает.
Адказаць
0

Іншыя пасты карыстальніка

У дзюдо нібыта дазволілі беларусам выступаць пад рэжымнай сімволікай. Вось якім бокам тут сябар Пуціна
19 траўня, 19:00
Гэтыя беларусы з футбола і хакея муцяць з мадэлямі – у тых бывае праца на спорце і шмат тысяч падпісчыкаў
19 траўня, 11:00
«Трактар» вярнуўся праз 2,5 года: «горачка» на месцы, трыбуны моцна паменелі, але ўсё роўна выглядалі вельмі пуста
11 траўня, 06:00
4
Віцебск прымаў два запар паўфіналы Кубка – і «МЛ» меў гледачоў у 8 разоў больш! Гэта не баг, а тэндэнцыя – вось чаму так адбываецца
10 траўня, 12:30
5
Вось хто ў Беларусі змог, як Хары Кейн: (анты)легенда кубкавых фіналаў, абаронца-форвард, капітаны зборнай
7 траўня, 06:23
2
Яшчэ нядаўна быў не гатовы трэнаваць, а цяпер яго каманда – лідар ЧБ: крыўдна звальнялі, вылетаў у Д3, хоча максімум
6 траўня, 11:39
4
Туміловіч ужо месяц у Ізраілі: цешыцца пашпартным багаццем, рыхтаваўся да бойкі на стадыёне, нібыта вяртаецца ў пляжку
6 траўня, 05:57
4
Маладая зорка пяцібор'я з Беларусі жорстка траўмавалася ў дысцыпліне, якая замяніла скандальную верхавую язду
5 траўня, 14:29
3
На пляжным ЧС на Сейшэлах зборная Беларусі гуляе на той жа арэне, што і год таму ў Дубаі. Вось як яна адолела 3 тысячы км
5 траўня, 06:29
2
У веласпорце Беларусі адкрылі мастацкую галерэю – уцягнулі іншыя віды ў выставы, прапануюць набыць працы за тысячы долараў
30 красавіка, 16:00
Зорная банда «Узды», пераможца Кубку на афішы са Сталіным, касяк з блогерам пад алкаша – такая во весялуха ў Д3
30 красавіка, 06:00
«Мяшкоў» не прайграе СКА два гады, хаця можа саступаць і 6 мячоў – цяпер забраў сёмы трафей, асадзiўшы сына Барбашынскага
29 красавіка, 12:40
Ён – магістрант, яна – былая сцюардэса. Цікавае пра аднаго з самых закрытых беларусаў НХЛ і яго сям'ю
29 красавіка, 06:34
Беларус прэтэндуе на 2 асабістыя ўзнагароды ў галоўнай юніёрскай лізе ЗША. З ім клуб узяў першы за 20 гадоў трафей і рушыць да іншага
28 красавіка, 11:00
3
У Д2 ёсць клуб з фантастычнай серыяй няўдач – пайшоў працягваць яе, хоць неспартыўна і не ўсе рэжымнікі ўхвалілі
26 красавіка, 06:00
1
Унікальная з'ява ў Д2 Беларусі: людзей на трыбунах быццам бы вобмаль – затое лічбы ў пратаколах ого-го якія!
25 красавіка, 14:00
3
Колькі ж адставак у белхакеі! Без працы засталіся ажно два сябручкі Баскава, але не праз іх засмуціўся Захараў
23 красавіка, 06:31
Шаранговіч лічыць, што ў гэтым сезоне зрабіў крок назад – а ў апошнім матчы яшчэ і зламаў нагу (але спакойна можа хадзіць)
22 красавіка, 15:00
4
У суботу ў ЧБ адбыліся два вельмі падобных эпізоды, але з розным вынікам: выдаленне на карысць «Нёмана» і дуля БАТЭ ў класіка
21 красавіка, 16:19
Верагодна, менавіта гэтая жанчына распавяла вашым бацькам пра фітнес, як і сотням тысяч іншых беларусаў. Вось што з ёй цяпер
21 красавіка, 12:03
2
Усе пасты