Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Канадская футбалістка «Мiнска», здаецца, падумала, што Беларусь — рэгіён Расiі. Беларус дапамог разабрацца
Блогі

Канадская футбалістка «Мiнска», здаецца, падумала, што Беларусь — рэгіён Расiі. Беларус дапамог разабрацца

«Беларусь – не Расiя»

Аўтар — Сабiна Алiева
7 красавіка 2023, 21:41
Канадская футбалістка «Мiнска», здаецца, падумала, што Беларусь — рэгіён Расiі. Беларус дапамог разабрацца

Новая футбалістка «Мінска» Патрысія Ламана ў профілі свайго Instagram на 990 тысяч падпісчыкаў паставіла чырвона-зялёны сцяг і подпіс Belarus, Russia. Магчыма, канадка палічыла Беларусь рэгіёнам суседняй краіны. Разабрацца з гэтым ёй дапамог беларус, які ў Польшчы руліць «Моладзевым Хабам».

Аляксандр Лапко звярнуў увагу футбалісткі на тое, што «Беларусь – не Расiя» — цяпер у профілі Патрысіі няма згадкі пра РФ.

«Беларускі моладзевы Хаб» — гэта ініцыятыва, якая займаецца аб'яднаннем і дапамогай маладым беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсій.

Аляксандр — актыўны прыхільнік пераменаў у Беларусі і аматар футбола. У яго профілі пазначана, што заўзее ён за «Ліверпуль».

На матчы любімай каманды ён прыходзіў у футболцы з выявай Андрэя Аляксандрава, беларускага журналіста і медыяменеджара, які цяпер знаходзіцца за кратамі ў Беларусі. Палітвязень таксама з'яўляецца фанатам «чырвоных».

Іншыя пасты блога

Усе пасты