Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/5 гадоў таму беларускі клуб апошні раз выходзіў у плэй-оф Лігі Еўропы. БАТЭ, які здолеў здзівіць усіх

5 гадоў таму беларускі клуб апошні раз выходзіў у плэй-оф Лігі Еўропы. БАТЭ, які здолеў здзівіць усіх

Настальгіруем.

Аўтар — KentYara98
13 снежня, 18:33
5 гадоў таму беларускі клуб апошні раз выходзіў у плэй-оф Лігі Еўропы. БАТЭ, які здолеў здзівіць усіх

Беларускія клубы даўно не радуюць сваіх заўзятараў поспехамі на еўраарэне. Не стаў выключэннем і гэты сезон. БАТЭ паслядоўна вылецеў спачатку з Лігі Чэмпіёнаў, дзе ўмудрыўся прапусціць 11 мячоў ад «Арыса», затым з Лігі Еўропы і напрыканцы з Лігі Канферэнцый.

«Тарпеда» і мінскае «Дынама» спатыкнуліся ўжо стартавым раўндзе Лігі Канферэнцый. Лепш усё выглядаў гродзенскі «Нёман», які здолеў дабрацца да 3-га раўнда, але не змог прайсці славенскі «Цэле».

Вось і атрымліваецца, што апошні раз беларускі клуб гуляў у групавым раундзе еўракубку роўна 5 год таму. 13 снежня 2018 года БАТЭ правёў заключны матч групы Лігі Еўропы супраць грэчаскага ПАОКа.

Расклад перад матчам быў няпросты. Перамога над грэкамі гарантавала барысаўчанам выхад з групы, а ў выпадку нічыёй – усё залежала ад вынікаў пары другой пары, дзе сустракаліся лідар групы «Чэлсі» і венгерскі «Відзі». Сінхронная параза венграў і беларусаў прывяла б да аналізу забітых і прапушчаных галоў у трох каманд.

У дамашняй сустрэчы з грэкамі БАТЭ саступіў саперніку (1:4), таму перад матчам у Салоніках толькі самыя вялікія аптымісты маглі прадбачыць развіццё падзей, якое там адбылося.

Адным з галоўных герояў таго матча стаў паўабаронца Ігар Стасевіч. На 18-й хвіліне сустрэчы беларус зрабіў навес з левага флангу, які замкнуў Максім Скавыш - 1:0.

Замест таго, каб прыціснуцца да сваіх варот пасля забітага мяча, барысаўчане яшчэ больш завіліся. ПАОК не спраўляўся і ў выніку грэчаскі гулец парушыў правілы ў сваёй штрафной на ўсё тым жа Стасевічы. Да адзінаццаціметровай адзнакі падышоў Мікалай Сігневіч і не падвёў – 2:0!

Але і гэтага было мала. У дадатковы час першага тайма футбалісты БАТЭ ўцяклі ў хуткую контратаку: Стасевіч зрабіў чарговую галявую перадачу, а Сігневіч аформіў дубль.

Грэкі спрабавалі адыграцца і ўжо на 59-й хвіліне здолелі распячатаць вароты Шчарбіцкага, але гэтага было недастаткова.

Не дапамаглі гаспадарам ні дамашнія трыбуны, ні выдаленне Сігневіча.

БАТЭ святкаваў фантастычную перамогу, а Стасевіч з 6 галявымі перадачамі стаў найлепшым асістэнтам групавога этапу.

Наперадзе беларусаў чакаў плэй-оф і матчы супраць лонданскага «Арсенала». Тады на хатняй арэне Барысаў здолеў мінімальна абгуляць кананіраў (1:0), але ў гульні ў адказ капітуляваў перад грандам АПЛ.

Іншыя пасты блога

Усе пасты