Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Даведаліся, чым Іваноў – легенда «Крумкачоў» і экс-гулец мінскага «Дынама» – займаецца ў ЗША

Даведаліся, чым Іваноў – легенда «Крумкачоў» і экс-гулец мінскага «Дынама» – займаецца ў ЗША

Паўгода прарываўся туды з Мексікі.

Аўтар — bytribuna com
12 лютага, 11:07
1
Даведаліся, чым Іваноў – легенда «Крумкачоў» і экс-гулец мінскага «Дынама» – займаецца ў ЗША

26 студзеня, калі ў Беларусі завяршылася імітацыя выбараў, мэтай якой было самаперапрызначэнне Аляксандра Лукашэнкі, беларусы, якія вымушана пакінулі Радзіму, правялі акцыі пратэсту. Сярод тых, хто ў гэтым паўдзельнічаў, аказаўся экс-футбаліст Філіп Іваноў. У сябе ў Instagram ён выклаў фота з Нью-Ёрку, на якім трымае перакрэсленае выяву дыктатара.

Мы паспрабавалі даведацца, чым займаецца Іваноў у ЗША.

Паўабаронца ў Беларусі паспеў пагуляць за дзясятак клубаў, але больш за ўсё запомніўся па «Крумкачах» – дапамог ім прабіцца ў вышэйшую лігу і стаў адной з легенд клуба. «Крумкачы» ж аказаліся і апошняй камандай Іванова. Пасля сезону-2021 ён разам з сямʼёй перабраўся ў Кракаў, дзе завязаў з прафесійным футболам і пачаў новае жыццё: працаваў таксістам, шмат часу праводзіў з сямʼёй і падарожнічаў. У 2022-м прыняў удзел у першым Кубку Івуліна ў складзе адной з каманд з сістэмы Team Ivulin, а яшчэ бегаў з аматарамі ў турнірах 6х6 і 7х7.

У Польшчы Іваноў з жонкай і дзіцём пражылі да 2023 года, а затым адправіліся ў ЗША. Праўда, гэты шлях аказаўся няпростым. Івановы не мелі легальных падстаў для ўезду ў Штаты, але разлічвалі туды трапіць праз Мексіку. Якраз у той час на амерыкана-мексіканскай мяжы разгарэўся міграцыйны крызіс.

У кастрычніку 2024 года ў Instagram Іванова зʼявілася фатаграфія, дзе лакацыяй быў пазначаны Бруклін – адзін з раёнаў Нью-Ёрка. Праз пару месяцаў – яшчэ адзін пост адтуль жа (наогул, сваю старонку экс-футбаліст вядзе неактыўна). Івановы ўсё ж патрапілі ў ЗША.

Паводле нашай інфармацыі, сямʼя каля паўгода не магла трапіць на тэрыторыю ЗША – увесь гэты час яна пражыла ў Мексіцы. Калі перасекчы мяжу ўсё ж удалося, беларусаў не сталі змяшчаць у так званы border – установу, у якой размяшчаюць тых, хто хоча атрымаць прытулак у ЗША. У свой час у border апынуўся футбаліст Герман Баркоўскі, які ў 2022-м хацеў перабрацца да маці ў Штаты і рабіць там спартыўную карʼеру.

Івановым дазволілі адправіцца ў Нью-Ёрк, дзе ў экс-футбаліста жывуць сваякі – яны дапамаглі ўладкавацца на новым месцы. Сямʼя па-ранейшаму знаходзіцца ў самым вялікім горадзе Амерыкі, а вось што тычыцца працы, то яна далёкая ад таго, чым займаўся Іваноў раней. Спачатку ён уладкаваўся на вытворчасць дзвярэй, а затым пачаў працаваць у кампаніі, якая займаецца ўстаноўкай вокнаў у будынках. У жонкі таксама ёсць праца.

Як кажуць набліжаныя да сямʼі людзі, у яе няма праблем з легалізацыяй – усе дакументы ў парадку, а знаходжанне ў Штатах законнае. Дэпартацыя, якую ладзіць Трамп для мігрантаў, Івановым не пагражае.

Фота: Instagram Філіпа Іванова

Правда _матушка
После футбольно карьеры поехать на завод и говорить это свобода . Сильно
Адказаць
-1