Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Аказваецца, Хацкевіч хоча ўзяць да сябе ў клуб сына – польскае медыя яго за гэта жорстка патроліла

Аказваецца, Хацкевіч хоча ўзяць да сябе ў клуб сына – польскае медыя яго за гэта жорстка патроліла

Скаўтынг ад самага нараджэння.

Аўтар — Pam-pam
20 лютага, 15:07
Аказваецца, Хацкевіч хоча ўзяць да сябе ў клуб сына – польскае медыя яго за гэта жорстка патроліла

Польскае спартовае інтэрнэт-выданне Weszlo распавяло, што «Заглембе» пад кіраўніцтвам Аляксандра Хацкевіча праглядае новага гульца. Ім стаў малодшы сын беларускага спецыяліста Арцём, які мінулы сезон правёў без клуба, а да гэтага пагуляў у пражскай «Спуі» з 5-га дывізіёна.

«Які клуб у польскім футболе настолькі сур'ёзна ставіцца да гэтай тэмы, што назірае за футбалістам больш за два дзесяцігоддзі? Супрацоўнікі «Заглембе» правяралі гульца ва ўсе найважнейшыя моманты яго жыцця. Яны назіралі за яго першымі крокамі, чулі яго першае «мама» і першае «тата», суцяшалі яго пасля адзінак і ўзнагароджвалі пасля шасцёрак. І ўсё гэта для таго, каб скласці поўнае ўяўленне аб тым, ці варта давяраць яго «Заглембе».

Здаецца, ні ў кога не засталося сумневаў – менавіта так павінен выглядаць скаўтынг!», – іранізуюць аўтары выдання.

Інфармацыя пра 20-гадовага хлопца пратачылася ў прэсу выпадкова. «Пушча» апублікавала перадгульнявы пратакол спарынгу з «Заглембе» з прозвішчам футбаліста. Праўда, праз час прозвішча Хацкевіча-малодшага адтуль знікла. Не было яго і ў выніковым пратаколе.

Прадстаўнікі клуба заявілі, што сын трэнера праглядаецца ў другую каманду.

Нагадаем, дэбютны афіцыйны матч пад кіраўніцтвам Хацкевіча ягоная каманда прайграла. Пасля 20 тураў другога дывізіёна Польшчы Заглембе ў турнірнай табліцы застаецца апошнім, маючы ў сваім актыве 11 ачкоў. Бязвыйгрышная серыя дасягнула ўжо 12 матчаў.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты