Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 11:44Tribuna.com
💃Tribuna.com адкрывае вакансію Affiliate Manager
19 красавіка 2023, 13:57Вакансія
Усе навіны

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі бабслея і скелетона: «Вазьміце 20 дзяцей розных нацыянальнасцяў, рэлігій і пакладзіце ўнутр мяч. Праз 10 хвілін яны будуць гуляць разам»

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі бабслея і скелетона (IBSF) і член МАК Іва Ферыані пракаментаваў магчымае вяртанне расіян да міжнародных спаборніцтваў.

– Мы не ведаем, як складзецца сітуацыя з вайной ва Украіне. Ці плануецца вяртанне расійскіх спартсменаў у бабслей і скелетон?

– Я таксама з'яўляюся членам МАК. Спорт павіннен аб'ядноўваць людзей і пакідаць палітыку ўбаку. Канешне, мы падтрымліваем Украіну ў яе барацьбе за самаабарону. Але спорт павінен будаваць масты, і пры наяўнасці правільных правілаў расіяне таксама павінны мець магчымасць спаборнічаць зноў як нейтральныя атлеты.

– Па правілах, падобным на тыя, што былі на летніх Гульнях у Парыжы – без датычнасці да вайны і прапагандзе?

– Менавіта так. З незалежнай камісіяй, якая вызначае допуск. Я перакананы, што спорт павінен паказаць, што ён з'яўляецца нечым іншым. Вазьміце 20 дзяцей розных нацыянальнасцяў, рэлігій і сацыяльнага паходжання і пакладзеце ўнутр мяч. Праз 10 хвілін яны будуць гуляць разам, – сказаў Ферыані.

Алімпійскія гульні-2026 пройдуць у Мілане з 6 па 22 лютага.