Усе навіны

Гуркоў аб Антываеннай дэкларацы БФСС: «Некаторыя спартоўцы абураюцца міжнароднымі санкцыямі, а гэты дакумент можа быць лакмусавай паперай, каб сказаць, што я не кат і не забойца!»

11 траўня 2022, 20:16

Шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе Віталь Гуркоў пракаментаваў сваё рашэнне аб падпісанні Антываенная дэкларацыі Беларускага фонду спартовай салідарнасці.

Нагадаем, што дэкларацыю падпісалі ўжо болей за 100 прадстаўнікоў спорту не толькі з Беларусі, але і з Украіны і Славеніі.

«Вельмі доўга лічылася, што спорт па-за палітыкай, але гэта заўжды была хлусня.

Міністэрства спорта кожнай краіны перш за ўсё — гэта інстытут (установа), які (якая) падпарадкоўваецца дзяржаве. І спартоўцы, пакуль яны прадстаўляюць дзяржаву, у поўнай ступені таксама адчуваюць вынікі і нясуць адказнасць за дзеянні ўлады сваёй краіны ў міжнароднай палітыцы.

І калі зараз некаторыя з іх абураюцца санкцыямі міжнародных спартовых камітэтаў, то гэтая дэкларацыя можа быць лакмусавай паперай, каб сказаць, што я не такі, я не кат і не забойца! Я асуджаю вайну і генацыд украінскага народа!

У 2020 годзе спартоўцы Беларусі нарэшце пачалі барацьбу за сваё канстітуцыйнае права і годнасць, і мне прыемна, што зараз менавіта спартоўцы зрабілі Антываенную дэкларацыю.

Жыве Беларусь! Слава Украіне!» – прыводзіць словы Гуркова БФСС.