Гуркоў завяршыў кар'еру
14 кастрычніка, 09:39Фота
1
Усе навіны

WBC выключыла беларускіх і расійскіх спартоўцаў з рэйтынгаў арганізацыі

8 лістапада 2022, 22:45

Прэзідэнт WBC Маўрысіё Сулейман паведаміў аб неадкладным выключэнні расійскіх і беларускіх спартсменаў з рэйтынгаў арганізацыі.

Усе ўкраінскія баксёры, у якіх няма магчымасці выступаць, застаюцца на тых пазіцыях, на якіх яны знаходзяцца зараз.

«Усіх баксёраў з Расіі і Беларусі прыбралі з рэйтынгаў WBC. Арганізацыя не будзе санкцыянаваць баі ў гэтых дзвюх краінах. Ніводны з іх грамадзян не зможа біцца за тытул чэмпіёна WBC.

Хачу выказаць глыбокае шкадаванне за нашых спартсменаў, прамоўтэраў, прадстаўнікоў баксёрскай індустрыі з Расіі і Беларусі, якія пацерпяць ад такіх наступстваў дзеянняў па-за рынгам», – сказаў Сулейман.