Памёр Джордж Форман
22 сакавіка, 10:44
Усе навіны

Умар Крамлёў: «Вітаю рашэнне WBA аднавіць расійскіх і беларускіх спартоўцаў у рэйтынгах»

16 снежня 2022, 17:22

Расійскі функцыянер Умар Крамлёў, які ўзначальвае Міжнародную федэрацыю бокса (IBA), падтрымаў рашэнне Сусветнай баксёрскай асацыяцыі (WBA) вярнуць расійскіх і беларускіх баксёраў у рэйтынгі арганізацыі.

«Спорт павінен быць па-за палітыкай – гэта прынцып, які мы прытрымліваемся ў IBA.

Пасля нашай асабістай сустрэчы з прэзідэнтам Мендосай, мы прыйшлі да агульнай думкі з гэтай нагоды.

Я рады, што кіраўніцтва WBA падзяляе гэты прынцып і вітаю сённяшняе рашэнне аднавіць расійскіх і беларускіх спартоўцаў у рэйтынгах WBA», – сказаў Крамлёў.

Нагадаем, што ў сакавіку WBA адхіліла прадстаўнікоў Беларусі і Расіі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Аднак, 14 снежня, WBA выступіла з заявай, у якой вырашыла аднавіць расійскіх і беларускіх баксёраў на месцах у рэйтынгу.