Усе навіны

Аляксандр Усік: «Падтрымлівайце адзін аднаго да самага канца, чаго б вам гэта ні каштавала. Таму што разам – мы сіла»

15 студзеня 2023, 11:35

Чэмпіён WBA, WBO і IBF у суперцяжкай вазе Аляксандр Усік (20-0, 13 ДА) звярнуўся да суайчыннікаў.

«Дарагія сябры, я хачу звярнуцца да кожнага з Вас. Падтрымлівайце адзін аднаго. Падтрымлівайце да самага канца, чаго б вам гэта ні каштавала.

Бо разам - мы сіла, разам - мы перамога і разам мы прыйдзем туды, куды мы ідзем. Дзякуй Богу за ўсё і слава народу Украіны!» - сказаў Усік.

Нагадаем, з 24 лютага Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.