Усе навіны

Тайсан Ф'юры: «Калі кантракт з Усікам не будзе падпісаны, то мы зладзім бой супраць Нгану ў клетцы і з Майкам Тайсанам у якасці рэферы»

22 студзеня 2023, 08:59

Уладальнік пояса WBC у суперцяжкай вазе Тайсан Ф'юры (33-0-1, 24 КО) выклікаў на бой былога чэмпіёна UFC Фрэнсіса Нгану.

«Фрэнсіс Нгану, я ведаю, што ты не працягнуў кантракт з UFC. Жадаеш зарабіць шмат грошай? Тады сустрэнься з «Цыганскім каралём».

Давай зладзім вялікі-вялікі бой у клетцы, у пальчатках 4 унцыі, пад эгідай Queensbury Promotions і з такім крутым рэферы, як «Жалезны» Майк Тайсан.

Калі кантракт на бой стагоддзя з Усікам не будзе падпісаны, то мы зладзім паядынак супраць Нгану. Гэта можа адбыцца ў Лас-Вегасе, ці ж на Уэмблі, хто ведае. Думаю, мы даведаемся пра гэта ўжо вельмі хутка», – сказаў Ф'юры.