Усе навіны

Іван Ганін: «Уявіце, што падчас вайны спартоўцы фашысцкай Нямечынны і іх паплечнікі змагаюцца на афіцыйных спартовых стартах пад фашысцкім сцягам»

22 студзеня 2023, 09:09

Срэбны прызёр чэмпіянатаў свету па кікбоксінгу Іван Ганін у інтэрв’ю тэлеграм-каналу «О, спорт, ты – мир! расказаў, як ставіцца да дазволу беларускім і расійскім баксёрам выступаць пад дзяржаўнымі сцягамі.

– Як ты ўспрыняў навіну пра тое, што беларускім і расійскім баксёрам дазволілі выступаць на спаборніцтвах пад сцягам сваіх краін?

– Негатыўна. Тут перш за ўсё трэба думаць пра ўкраінцаў, якім з імі дзяліць рынг. Усе гэтыя сітуацыі я параўноваю з падзеямі другой сусветнай. Уявіце, што падчас вайны спартоўцы фашысцкай Нямечынны і іх паплечнікі змагаюцца на афіцыйных спартовых стартах пад фашысцкім сцягам. Вось для мяне гэта неяк так выглядае, – сказаў Ганін.