Усе навіны

Тэйшэйра абвясціў пра завяршэнне кар'еры

22 студзеня 2023, 11:09

Бразільскі экс-чэмпіён Гловер Тэйшэйра абвясціў пра завяршэнне кар'еры пасля паражэння ад Джамала Хіла на UFC 283.

43-гадовы Тэйшэра правёў 41 паядынак у прафесійных змешаных адзінаборствах, у якіх атрымаў 33 перамогі і пацярпеў восем паражэнняў.

У чэрвені 2022 года Тэйшэйра прайграў задушлівым прыёмам Іржы Прахазцы ў пятым раундзе. Ён страціў чэмпіёнскі пояс UFC у паўцяжкай вагавой катэгорыі.

UFC 283 адбыўся ў Рыа-дэ-Жанейра.