Усе навіны

Конар МакГрэгар падчас прагулкі на ровары трапіў пад машыну

28 студзеня 2023, 13:16

Былы чэмпіён UFC Конар МакГрэгар падчас прагулкі на ровары трапіў пад машыну.

«Толькі што ззаду мяне ўдарыла машына. Вадзіцеля асляпіла сонца, ён мяне не заўважыў і ўдарыў на поўнай хуткасці. Дзякуй Богу, мой час яшчэ не прыйшоў. Таксама ўдзячны заняткам дзюдо і барацьбой – уменне згрупавацца пры падзенні выратавала мне жыццё », – напісаў МакГрэгар.

Кіроўца аўтамабіля павёз ірландца дадому.