Усе навіны

Тайсан Ф’юры: «Я з’ем труса»

29 студзеня 2023, 15:24

Уладальнік пояса WBC у суперцяжкай вазе Тайсан Ф’юры (33-0-1, 24 КО) адказаў чэмпіёну WBA, WBO, IBO і IBF Аляксандру Усіку (20-0, 13 КО), які называе яго пузам.

«Я яшчэ нічога не казаў, я нават не сяджу ў сацыяльных сетках. Ён працягвае называць мяне пузам. Я скажу так: пуза цябе дастане. Памятаеце тую рэкламу, дзе спяваецца «Belly’s gonna get you» (рэклама Reebok, у перакладзе – «Пуза цябе дагоніць», – Tribuna.com.)? Я пуза. Вялікія пуза ядуць трусоў. Гэта я і зраблю – з’ем труса.

Паслухайце, давайце спачатку зладзім бой. Няма нічога добрага ў тым, каб казаць, пакуль бой яшчэ не адбыўся. Калі мы аб ім дамовімся, усё ўзгоднім, будзе дата і месца правядзення бою, тады мы і ўбачым, ці зможа вялікае пуза пабіць труса», - сказаў Фьюры.