АдзінаборствыАмерыканскі футболАўта/мотаБабслей і санны спортБадмінтонБарацьбаБейсболБільярдБоксВалейболВеласпортВеславаннеВодныя віды спортуГімнастыкаГольфІншыяКанькабежны спортКёрлінгКіберспортКонны спортЛёгкая атлетыкаЛыжны спортНастольны тэнісПарусны спортПляжны футболПокерРэгбіСтральбаСучаснае пяцібор'еТрыятлонФехтаваннеФігурнае катаннеФутзалХакей з мячомХакей на травеЦяжкая атлетыкаШахматыЭкзатычныя вiдыЭкстрэмальныя віды
BE
Аляксандр Усік: «Рускія мне масава пішуць, што я павінен памерці»
30 студзеня 2023, 15:26
Чэмпіён WBA, WBO, IBO і IBF у суперцяжкай вазе Аляксандр Усік (20-0, 13 КО) падзяліўся думкамі пра вайну ва Украіне.
«Я бачыў наступствы гэтага пасляваеннага стану ў свайго бацькі і тое, што з ім адбылося. У яго часта балела галава, у яго быў вельмі высокі ціск. Я памятаю, што да апошняга яму сніліся кашмары, у якіх ён называў імёны сваіх забітых таварышаў.
Маё пасланне майму нязломнаму народу: жоўта-блакітнае сэрца – гэта сіла, гэта перамога.
Расіяне такія хворыя, што да іх немагчыма дастукацца. Мне масава пішуць, што я кепскі, што я няветлівы і што я павінен памерці. Хворых трэба лячыць, дык няхай там лечацца», – сказаў Усік.
Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.