Памёр Джордж Форман
22 сакавіка, 10:44
Усе навіны

На турніры IBA ў Марока расіяне выступалі пад сваім сцягам

4 лютага 2023, 10:20

На этапе сусветнага баксёрскага тура IBA ў Марока і расійскія спартоўцы выступалі пад уласным нацыянальным сцягам, нягледзячы на рэкамендацыю МАК не выкарыстоўваць расійскую сімволіку праз вайну ва Украіне. На турніры ў Мхамідзе 23 спартсмены былі зарэгістраваныя як расіяне. Двое з іх атрымалі перамогу. Расіяне ўпершыню выступалі, не як нейтральныя атлеты, пасля таго, як у 2019 годзе выкарыстанне нацыянальнай сімволікі на міжнародных спаборніцтвах было забаронена WADA з-за абвінавачванняў у стварэнні дзяржаўнай допінгавай сістэмы. Прэзідэнтам IBA з'яўляецца расіянін Умар Крамлёў.