Усе навіны

Джошуа правядзе наступны бой з Франклінам 1 красавіка

6 лютага 2023, 19:37

Былы чэмпіён свету ў суперцяжкай вазе Энтані Джошуа (24-3, 22 ДА) абвясціў, што правядзе наступны бой з Джэрмэйнам Франклінам (21-1, 14 ДА).

Двубой адбудзецца 1 красавіка на O2 Arena у Лондане.

У апошнім сваім паядынку, які адбыўся 20 жніўня, Джошуа прайграў Аляксандру Вусіку.

Франклін апошні раз выходзіў на рынг 26 лістапада. Тады ён па ачках саступіў Дыліяну Уайту.