Усе навіны

6 сакавіка пачнецца «завочны» суд па справе экс-байца ММА Чамякіна за нібыта падпал дома рэжымнага дэпутата Гайдукевіча

20 лютага 2023, 10:17

6 сакавіка ў рэжымным Мінскім гарадскім судзе пачнецца працэс па справе экс-байца ММА Ігара Чамякіна. Асноўнае абвінавачанне – спроба ў 2021-м падпаліць дом дэпутата парламента Лукашэнкі Алега Гайдукевіча.

Як паведамляе сайт суда, іх чакаюць з пашпартамі.

Нагадаем, супраць экс-байца ММА Чамякіна адкрылі спецвытворчасць па некалькіх артыкулах, у тым ліку за нібыта акт тэрарызму ўчынены арганізаванай групай, за які рэжым можа аб'явіць у тым ліку смяротную кару.

Нагадаем, што па гэтай справе праходзяць 18 чалавек, у тым ліку і экс-рэстаратар Вадзім Пракоп'еў, які выклікаў у 2020-м годзе Лукашэнку на бой.

Раней Лукашэнка падпісаў закон аб зменах у крымінальна-працэсуальны кодэкс. Яны дазваляюць судзіць беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, завочна і прыгаворваць іх да расстрэлу.