Усе навіны

Аляксандр Усік: «Вайна – гэта старт новай Украіны для нас і моладзі, якая бачыць, што такое Расія і як яна будавала сваю імперыю»

21 лютага 2023, 13:55

Чэмпіён WBA, WBO, IBO і IBF у суперцяжкай вазе Аляксандр Усік (20-0, 13 КО) распавёў, што пераасэнсаваў за час поўнамаштабнага ўварвання Расіі.

«Многае пераасэнсаваў. Што шмат гадоў, яшчэ да таго, як я нарадзіўся, шмат гадоў была савецкая прапаганда, якая казала ў адным напрамку, які быў выгадны для яе.

Нашыя бацькі гэта слухалі, бачылі. Бабулі, дзядулі, потым мы нарадзіліся, бачылі і чулі, нашы дзеці.

Але цяпер з поўнамаштабным уварваннем, думаю, фіранкі раскрываліся і шмат людзей убачылі. У тым ліку і я і ўсе, якія бачаць, што зараз адбываецца.

Для нас тое, што адбываецца, гэтае жудаснае гора. Але для нас украінцаў – гэта новы старт новай Украіны.

Для моладзі, для маіх дзяцей, для моладзі, якая зараз бачыць, што такое Расія і як яна будавала сваю імперыю», – сказаў Усік.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.