Усе навіны

«Пакуль на тэрыторыі нашай дзяржавы будуць знаходзіцца войскі РФ» Федэрацыя бокса Украіны заявіла аб намеры байкатаваць АГ-2024 у выпадку допуску беларусаў і расіян

22 лютага 2023, 17:45

Віцэ-прэзідэнт федэрацыі бокса Украіны Алег Ільчанка заявіў пра гатоўнасць байкатаваць Алімпіяду-2024 у Парыжы ў выпадку допуску да яе расіян і беларусаў.

«Пазіцыя асноўная: пакуль ідзе вайна і пакуль на тэрыторыі нашай дзяржавы будуць знаходзіцца войскі РФ, яны ўсё апелююць, што не будуць выступаць», - сказаў Ільчанка.

Нагадаем, што Украіна і яшчэ 8 краін абвясцілі пра байкот ЧС у боксе праз допуск расіян і беларусаў.

IBA назвала гэтыя турніры асноўнай кваліфікацыяй на Алімпіяду.

МАК заявіў, што Еўрапейскія гульні будуць асноўным турнірам для адбору на Алімпіяду.