Усе навіны

Бурым, Івашкевіч і яшчэ 4 беларускі выступяць на чэмпіянаце свету па боксе ў Нью-Дэлі

13 сакавіка 2023, 16:48

Жаночая зборная каманда Беларусі па боксе адправілася ў Нью-Дэлі, дзе прыме ўдзел у чэмпіянаце свету з 16 па 23 сакавіка.

Беларускі будуць прадстаўлены ў шасці вагавых катэгорыях: 50 кг – Яна Бурым, 52 кг – Юлія Апанасавіч, 60 кг – Ала Івашкевіч, 66 кг – Арына Данільчык, 75 кг – Аліна Вэбер, 81 кг – Вікторыя Кебікава.

15 сакавіка пройдзе цырымонія адкрыцця турніру, лёсаванне і ўзважванне. З 16 па 23 сакавіка баі будуць праходзіць у рамках дзвюх сесій: дзённая пачнецца ў 11:30, вячэрняя – у 18:30.

25 сакавіка пройдуць паўфіналы, 26 сакавіка – фіналы.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. Аднак 5 кастрычніка прынята рашэнне аб вяртанні беларусаў і расіян на міжнародную арэну. Спартсмены змогуць выступаць пад флагамі сваіх краін.