Віталь Клічко: «Калі расіяне і беларусы будуць удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях, то Украіне варта адмовіцца ад удзелу»
Мэр Кіева і былы чэмпіён у суперцяжкай вазе Віталь Клічко падзяліўся думкамі аб магчымым допуску расіян і беларусаў да Алімпіяды.
«Мая дакладная пазіцыя: спартоўцы – гэта людзі, якія змагаюцца па сумленных правілах. Тое, што зараз адбываецца… Я перакананы, што гэта спроба пазбегнуць гэтых правілаў.
Пазіцыя прэзідэнта МАК Баха нам не зразумелая, таму перакананы, што калі расіяне будуць удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Парыжы, то нам трэба адмовіцца ад удзелу. Такую ж пазіцыю падтрымалі некаторыя краіны.
Іншага рычага, каб паўплываць і ціснуць на Расію, я не бачу. Я і мой брат Уладзімір, які быў алімпійскім чэмпіёнам, робіць усё для таго, каб прымусіць іншыя федэрацыі зрабіць такім жа чынам – адмовіцца ад удзелу, калі расіяне і беларусы будуць удзельнічаць.
Тыя людзі, якія сапраўды забіваюць мірных людзей, украінскіх спартоўцаў. Мы ведаем, што больш за 160 спартоўцаў за гэты час загінулі. Спорт валодае вялікай сілай змяніць свет. Вельмі важна трымацца разам. Перакананы, што мы павінны змагацца, каб расіяне не ўдзельнічалі ў Алімпійскіх гульнях», – сказаў Клічко.
Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.
25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.