Усе навіны

Баксёрка зборнай Беларусі Бурым пра землятрус: «Упершыню ў такой сітуацыі. У гатэлі змянілі некалькі выхадаў перш, чым знайшлі той, што вядзе на вуліцу»

21 сакавіка 2023, 22:51

Баксёрка зборнай Беларусі Яна Бурым падзялілася ўражаннямі ад штуршкоў, якія адбыліся ў Нью-Дэлі, дзе праходзіць чэмпіянат свету па боксе. Нагадаем, 21 сакавіка ў Афганістане здарыўся сур'ёзны землятрус.

– Нас тут крыху землятруснула. Упершыню ў такой сітуацыі. Я ляжала і раптам адчула, што ложак водзіць налева-направа. Спачатку не моцна, а потым прамы ходырам.

Пачуліся крыкі і тупат на калідоры. Эвакуацыя. Якая паказала, што з сістэмай выхаду ў такіх НС у нашага прыгожага гатэля вялікія праблемы. Мы змянілі некалькі выхадаў перш, чым знайшлі той, што вядзе на вуліцу, – сказала Бурым.