Усе навіны

На вайне з РФ загінуў украінскі чэмпіён Еўропы па боксе сярод моладзі Максім Галінічаў

22 сакавіка 2023, 11:46

Украінскі баксёр Максім Галінічаў загінуў у вайне супраць Расіі.

Гэта адбылося 10 сакавіка ў Луганскай вобласьці.

У маі 2022 года ён адмовіўся ад удзелу на чэмпіянаце Еўропы і пайшоў добраахвотнікам у дэсантна-штурмавыя войскі. Нягледзячы на 2 раненні, ён працягваў ваяваць.

Галінічаў выйграваў золата чэмпіянату Еўропы сярод моладзі 2017 года, быў сярэбраным прызёрам юнацкіх Алімпійскіх гульняў 2018 года і сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы да 22 гадоў 2021 года.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.