Усе навіны

Прызёрка ЧС Апанасовіч пра зняты міжнародны бан: «Міністэрства спорту» і федэрацыя бокса Беларусі далі нам магчымасць выехаць»

28 сакавіка 2023, 18:13

Прадстаўніца жаночай зборнай Беларусі па боксе Юлія Апанасавіч падзялілася меркаваннем аб чэмпіянаце свету па боксе.

Нагадаем, Міжнародная асацыяцыя бокса (IBA) у кастрычніку адмяніла сваё рашэнне пра міжнародны бан у адказ на вайну ў дачыненні да прадстаўнікоў Расіі і Беларусі, пастанавіўшы дапускаць іх да ўсіх спаборніцтваў з магчымасцю выкарыстання дзяржсімволікі.

– Да чэмпіянату свету рыхтаваліся вельмі сур'ёзна і доўга. Праведзена шмат працы, шмат збораў.

Міністэрства спорту і федэрацыя бокса Беларусі далі такую магчымасць выехаць нам на гэты чэмпіянат. Мы вельмі ўдзячныя за гэта. Бо, як вядома, у нас не ўсе віды спорту могуць выязджаць на спаборніцтвы. Таму рыхтаваліся вельмі сур'ёзна.

Я пакуль не ў вагавой катэгорыі алімпійскай (вагавая катэгорыя Апанасавіч да 52 кг – Tribuna.com), але, магчыма, калі нас дапусцяць, планую перайсці ў алімпійскую катэгорыю, – сказала Апанасавіч.