Усе навіны

Вандар'ева пра працу на дзяржТБ: «Мне здаецца, гэта маё. Тут і спорт, і сябе можна паказаць, і за іншых парадавацца. Пры тым, што я не праходзіла ніякіх курсаў і нідзе гэтаму не вучылася»

21 красавіка 2023, 14:23

Беларуская тайская баксёрка Кацярына Вандар'ева расказала пра работу на дзяржТБ.

– Акрамя трэніровак ты яшчэ працуеш на тэлебачанні. Цікава?

– Для мяне гэтая прапанова стала нечаканасцю. Усе, хто мяне ведаюць, у курсе, што размаўляю я як звычайная спартоўка – на звыклым для нас жаргоне. Раней не ўяўляла сябе тэлевядучай, але зараз тыя, хто глядзяць, кажуць: «У цябе так выдатна атрымліваецца, мы не верым, што ты так кажаш». І гэта пры тым, што я не праходзіла ніякіх курсаў і нідзе гэтаму не вучылася. Усё прыйшло з практыкай. Я атрымліваю асалоду ад гэтай працы. Мне як спартсменцы падабаецца, калі нашыя перамагаюць. Ведаю, што адчувае спартовец у гэты момант і таму не чытаю банальна, а імкнуся данесці эмоцыі і сэнс.

– Сваю будучыню бачыш там?

– Мне здаецца, гэта маё. Тут і спорт, і сябе можна паказаць, і за іншых парадавацца.

– Што цяпер для цябе важней – праца ў кадры або кар'ера ў вялікім спорце?

– Для мяне важна ўсё – і праца, і дом, і спорт. Чалавек шчаслівы, калі ўсюды ў яго, калі не выдатна, тое ўсё добра. Калі нешта выпадае, то ўжо не выдатна, – распавяла Вандар'ева.