Усе навіны

Палітзняволенаму кікбаксёру Яну Папковічу прысудзілі 4 гады калоніі

16 траўня, 14:48

Кікбаксёра і былога спецназаўца Яна Папковіча асудзілі на 4 гады калоніі. Палітвязня прызналі вінаватым у «Падрыхтоўцы да ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і ў «Падрыхтоўцы да ўдзелу ва ўзброеным фармаванні на тэрыторыі замежнай дзяржавы».

Папковіч сваю віну не прызнаў.

Палітвязняў затрымалі ў верасні 2022 года разам з жонкай Анастасіяй і братам Алесем перад выездам у Польшчу.