Усе навіны

Гуркоў звярнуўся з просьбай аказаць падтрымку параненаму байцу з палка «Пагоня»

2 чэрвеня, 00:02

Кіраўнік грамадскага аб'яднання «Пагоня», шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе Віталь Гуркоў у сацыяльных сетках звярнуўся з просьбай аказаць падтрымку параненаму байцу палка «Пагоня».

«У выніку выканання баявых задач быў цяжка паранены баец палка «Пагоня». Цяпер ён эвакуіраваны з поля бою і знаходзіцца ў шпіталі ў стабільна цяжкім стане са значнымі пашкоджаннямі ўнутраных органаў, і працягвае змагацца за сваё жыццё.

Папярэднія дыягназы паказваюць на тое, што яму давядзецца прайсці працяглы перыяд лячэння, і ён застанецца недзеяздольным на працягу бліжэйшых шасці месяцаў. Гэта цяжкае выпрабаванне для байца і яго сямʼі.

Мы звяртаемся да кожнага неабыякавага беларуса з просьбай аказаць падтрымку нашаму адважнаму добраахвотніку і яго сямʼі. Разам мы можам дапамагчы ім перажыць гэты няпросты перыяд і вярнуцца да паўнацэннага жыцця», – напісаў Гуркоў.

Дапамагчы байцу можна па спасылцы.

Нагадаем, данацiць y BYSOL наўпрост з беларускіх цi расiйскiх карт небяспечна, бо банкі дзеляцца данымі пра пераводы з сілавікамі Лукашэнкі, якія могуць затрымаць чалавека за любы перавод у BYSOL.