Усе навіны
Вiдэа

Асанаў выйграў сёмы бой у прафесійным боксе

3 чэрвеня, 23:05

Беларускі баец Дзмітрый Асанаў на турніры ў Гамбургу перамог байца з Вэнэсуэлы Крысьціяна Авілу.

Для Асанава перамога стала сёмай у прафесійным боксе ў сямі паядынках.

Сярод аматараў беларус станавіўся бронзавым прызёрам чэмпіянату свету 2015 года. Выступаў на двух Алімпіядах (2016, 2020).