Усе навіны

Прызёрку беларускіх спаборніцтваў па боксе Клюйкову дыскваліфікавалі на 4 гады за допінг

4 чэрвеня, 15:53

Паводле інфармацыі Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва, беларускую баксёрку Яраславу Клюйкову дыскваліфікавалі за допінг на 4 гады.

Яе вынікі не анулююцца, але сама спартсменка дыскваліфікаваная з 26 красавіка 2023-га па 25 красавіка 2027-га.

У 2021 годзе Клюйкова стала прызёркай Кубка Беларусі па боксе.