Усе навіны

Азіяцкая канфедэрацыя бокса імкнецца выйсці з IBA

25 чэрвеня 2023, 11:58

Азіяцкая канфедэрацыя бокса (ASBC) плануе правесці пазачарговы кангрэс, які дазволіць ёй унесці змены ў свой статут і пакінуць Міжнародную баксёрскую асацыяцыю (IBA).

Калі кангрэс падтрымае гэты крок, то з IBA сыдуць 43 азіяцкія краіны. Замест гэтага яны далучацца да міжнароднай федэрацыі, якая прызнаецца Міжнародным алімпійскім камітэтам (МАК).

Нагадаем, 22 чэрвеня на паседжанні выканаўчага камітэта МАК было прынятае рашэнне па выключэнні IBA са складу арганізацыі. Яе месца разлічвае заняць ізноў створаная World Boxing.